ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
Версия для слабовидящих

Юрыдычныя дысцыпліны на беларускай мове? Лёгка!

У Міжнародны дзень роднай мовы ў Акадэміі МУС праходзіць дзень беларускага маўлення.

Прававы статус замежных грамадзян і асоб без грамадзянства курсантам на роднай мове растлумачыў начальнік кафедры міжнароднага і канстытуцыйнага права Канстанцін Сазон.

Лекцыю пра сістэму месцаў утрымання пад вартай курсантам крымінальна-выканаўчага факультэта прачытаў намеснік начальніка факультэта па вучэбнай рабоце Сяргей Гайковіч.

Традыцыйна некаторыя вучэбныя дысцыпліны выкладаюцца на беларускай мове прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Дацэнт кафедры Аляксандр Грыгор'еў правёў заняткі на роднай мове са стуудэнтамі факультэта права.

З факультэтам міліцыі грамадскай бяспекі пагаварылі аб прафiлактычнай дзейнасці мiлiцыi пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў Святаслава Старавойта.

Уласным прыкладам афіцэры прадэманстравалі прафесійнае валоданне дзвюма дзяржаўнымі мовамі. Далучайцеся!

 

Новости